Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.09.2025

Дэкада народнага адзінства

З 12 па 21 верасня у ДУА "Дзіцячы сад аг.Чудзін" прайшла Дэкада народнага адзінства, прысвечаная Дню народнага адзінства, які святкуюцца ў нашай краіне 17 верасня.

Гэта свята, якое заклікае не толькі ўспомніць найважнейшыя гістарычныя падзеі, але і нагадвае грамадзянам нашай краіны важнасць згуртавання. Бо толькі разам, рухаючыся ў адным кірунку, можна справіцца з цяжкасцямі і пераадолець перашкоды. Бо салідарнасць, захаванне духоўных каштоўнасцяў і маральных ідэалаў, разнастайнасці традыцый, міру і стабільнасці – прынцыпы, якія заўсёды былі важныя для нашага народа.

Развіццё ў выхаванцаў цікавасці да новага дзяржаўнага свята праходзіла праз разнастайныя формы спецыяльна арганізаванай і нерэгламентаванай дзейнасці.

У межах Дэкады народнага адзінства ва ўстанове былі праведзены розныя мерапрыемствы: гутаркі, прагляд відэафільма пра Рэспубліку Беларусь,  маляванне прыродных сімвалаў нашай краіны, дыдактычныя гульні і інш.

  Дзеці старэйшай групы здзейснілі віртуальную экскурсію па Ганцавіцкім раёне, вывучалі па фатаграфіях гісторыю сваёй малой радзімы.