Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

25.09.2025

Адзіны дзень бяспекі

25 верасня 2025 года ў Беларусі праходзіць Адзіны дзень бяспекі, у задачы якога ўваходзіць прафілактыка надзвычайных сітуацый, навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў і іншых надзвычайных сітуацый.

  У рамках Адзінага дня бяспекі ў ДУА "Дзіцячы сад аг.Чудзін" прайшлі мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па фарміраванні культуры бяспечнай жыццядзейнасці.

   Педагогі расказалі дзецям, да чаго можа прывесці свавольства з агнём, нагадалі аб правілах пажарнай бяспекі, замацавалі правілы ў дыдактычных гульнях.


З супрацоўнікамі дзіцячага саду праведзена навучанне правілам паводзін, парадку дзеянняў і асноўным спосабам абароны ад надзвычайных сітуацый.


Таксама з выхаванцамі і супрацоўнікамі ўстановы дашкольнай адукацыі на практыцы адпрацаваны дзеянні пры эвакуацыі з будынка ўстановы адукацыі на выпадак пажару.