Як добрыя восеньскія дзянькі ў дзіцячым саду. Шмат спраў і клопатаў нам прыносіць восень на ўчастак дзіцячага саду.
Выхавальнікі і выхаванцы дзіцячага сада дружна прыбіраюць апалае лісце на пляцоўках для прагулак. Дзеці з радасцю дапамагаюць збіраць лісце граблямі, адчуваючы сябе дарослымі і самастойнымі.
У працэсе працы дзеці вучацца даводзіць пачатую справу да канца і разумець важнасць працы.
Не забываюць дзеці і аб забаўках: знаходзяць прыгожыя лісточкі, складаюць з іх букеты, гуляюць і весяляцца падчас прагулкі.


