Набліжаецца Новы год - свята казкі, вясёлых гульняў, сюрпрызаў, прыгод, самае цудоўнае, напоўненае чарадзействам свята, якога з нецярпеннем чакаюць дзеці і дарослыя. З яго прыходам дамы напаўняюцца незвычайнай казачнай атмасферай.
Вось і ў нашым дзіцячым садзе поўным ходам ідзе падрыхтоўка да навагодніх святаў. Мы разам з дзецьмі ўпрыгожылі свае групы, фае, музычную залу, тэрыторыю дзіцячага сада - гірляндамі, сняжынкамі, навагоднімі цацкамі.










У зімовым садзе супрацоўнікі нашай установы стварылі невялікі куточак Снежнай казкі.



Да Новага года застаецца зусім мала і мы стараемся стварыць для дзяцей казачны і незабыўны настрой, каб яны заўсёды верылі ў цуды і вядома ж у Дзеда Мароза.