Нечаканыя зімовыя сюрпрызы ў выглядзе вялікага снегападу не напужалі дружны калектыў нашага дзіцячага сада! Сёння зранку супрацоўнікі выйшлі на барацьбу са "снежнымі заваламі". На дапамогу прыйшлі пажарныя-выратавальнікі ПАВП 15 аг.Чудзін.
Усе разам, дружна расчысцілі дзіцячыя пляцоўкі і дарожкі. Рыдлёўкі працавалі, смех не сціхаў, а снег паслухмянаскладаўся ў гурбы. Галоўнае, что мы ўсе разам паклапаціліся аб бяспецы і камфорце нашых дзяцей і бацькоў. Бо чысты двор-гэта не толькі прыгожа, але і бяспечна!
Вялікі дзякуй усім, хто прыняў удзел у гэтай снежнай барацьбе!

