Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

03.02.2026

Акцыя "Пакармі птушак зімой"

Выхаванцы ДУА "Дзіцячы сад аг.Чудзін" працягваюць прымаць удзел у экалагічнай акцыі "Пакармі птушак зімой".

Правядзенне акцыі стала ўжо добрай традыцыяй. Яе мэта - дапамагчы зімуючым птушкам, навучыць праяўляць клопат пра іх, замацаваць веды дзяцей аб зімуючых птушках нашага краю і іх значэнні для прыроды. Штодня, падчас прагулак, дзеці сумесна з педагогамі чысцяць кармушкі ад снегу, насыпают корм. Выхаванцы назіраюць, як прылятаюць птушкі і як паводзяць яны сябе ў кармушках, даведаюцца пра іх новае, цікавае. Але самае галоўнае, што ў ходзе правядзення акцыі дзеці разумеюць, што яны робяць добрую справу, дапамагаюць птушкам выжыць у самы цяжкі для іх час года.