19 лютага у ДУА "Дзіцячы сад аг.Чудзін" прайшоў Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам "Па зімовай дарозе - без дарожна-транспартных здарэнняў"
У мэтах павышэння бяспекі дзяцей на дарозе ў зімовы перыяд былі праведзены заняткі «Правілы паводзін на дарозе ў зімовы перыяд!»; прагляд відэафільмаў «Зімовыя небяспекі» і «Асцярожна, зімовая дарога». Выхавальнік нагадала дзецям асноўныя правілы дарожнага руху. У першую чаргу ўвага дзяцей было звернута на асцярожнасць пры пераходзе дарогі, асабліва падчас складаных умоў надвор'я. Дашкольнікі паўтарылі: правілы паводзін на зімовай дарозе, дзе бяспечна катацца на санках, гуляць у снежкі, як паводзіць сябе паблізу праезнай часткі, аб важнасці выкарыстання святлоадбівальных элементаў на верхняй вопратцы і як яны дапамогуць абараніць жыццё маленькага пешахода ў цемры.

