Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

10.04.2026

Тыдзень спорту і здароў'я

З 6 красавіка па 11 красавіка ў нашым дзіцячым садзе праходзіў “Тыдзень спорту і здароў’я”. 

  На працягу ўсяго тыдня дзяцей чакала шмат цікавага. У групах былі праведзены мерапрыемствы, накіраваныя на ўмацаванне здароў’я дзяцей, развіццё рухальнай культуры, далучэнне дзяцей і бацькоў да здаровага ладу жыцця, выхаванне ў дзецях сілы волі, уменні пераадольваць перашкоды, уменні перамагаць і прайграваць, жадання аказваць дапамогу, замацаванне ў дзяцей паняцця “здароў’е”.

 Кожная раніца ў дзіцячым садзе пачыналася з рытмічнай ранішняй гімнастыкі пад дзіцячыя вясёлыя песенькі.

  На працягу тыдня з дзецьмі праводзіліся наступныя мерапрыемствы:

Тэматычныя заняткі: “Вітаміны-абаронцы арганізма”, “Віды спорту і вядомыя спартсмены Беларусі”, “Выконваем рэжым дня”;

Пазнавальныя гутаркі: “Калі хочаш быць здаровы - гартуйся!”, “Дзе жывуць вітаміны”, “Садавіна карысная дарослым і дзецям”, “Цела чалавека”, “Правільнае харчаванне”, “Чаму трэба чысціць зубы і мыць рукі?”;

Разнастайныя дыдактычныя гульні: “Што карысна, а што шкодна для здароўя”, “Карысная і шкодная ежа”, “Адгадай від спорту”, “Апрані ляльку для прагулкі”, настольныя гульні: “Лато”, “Збяры карцінку” і г. д.

*  Сюжэтна-ролевая гульня “Бальніца”;

Рухомыя гульні: “Мой вясёлы звонкі мяч”, “Ядомае - не ядомае”, “Птушкі ў гнёздах”, “Мышы водзяць карагод”, “Кот і птушкі”, “Аўтамабілі”;

Чытанне і развучванне твораў мастацкай літаратуры аб спорце і здаровым ладзе жыцця: А. Барто “Девочка чумазая”, С. Маякоўскі “Што такое добра і што такое дрэнна?”, Ю. Кісліцына “Як Ваня стаў чыстым?”, Ю. Тувіма “Гародніна”;

Прагляд прэзентацыі “Віды спорту”;

Прагляд мультфільмаў: “Фядорына гора”, “Мыйдадзір” К. Чукоўскага.

Спартыўна - забаўляльнае мерапрыемства "Мы за ЗЛЖ".

 На працягу “Тыдня спорта і здароў’я” абнавілася інфармацыя памятак і кансультацый для бацькоў па пытаннях арганізацыі клопату пра сваё здароўе і сваіх дзяцей.

  Тыдзень спорту і здароўя прайшоў насычана і цікава. Дзецям надоўга запомняцца яркія мерапрыемствы.