1 мая ўся краіна адзначае свята вясны і працы. Гэта свята ўсіх, хто працуе, свята людзей розных прафесій: ратавальнікаў, рабочых, навукоўцаў, лекараў, настаўнікаў. Ён увасабляе вясну з яе вечнымі законамі абнаўлення і адраджэння, высокія чалавечыя памкненні да творчасці і згуртаванасці.
Ва ўстанове адукацыі напярэдадні гэтага свята прайшло тэматычнае мерапрыемства «Усе прафесіі важныя, усе прафесіі патрэбныя». Падчас свята хлопцы і дзяўчаты акунуліся ў цікавы свет прафесій. Загадкі, вершы, прысвечаныя прафесіям, дапамаглі дзецям бліжэй пазнаёміцца з разнастайнасцю прафесій дарослых, даведацца пра спецыфіку працы людзей розных прафесій.
Свята прайшло цікава, пазнавальна і весела, падарыла яркія станоўчыя эмоцыі!




