Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

07.12.2016

Стварэнне святочнага настрою

    Выпаў першы снег, срэбрам заззяла ўсё наваколле і снежань гасцінна запрасіў нас у зіму. З надыходам зімы ўсе з нецярпеннем чакаюць прыходу Новага года. Калі Новы год стукаецца ў дзверы, яго абавязкова трэба гасцінна сустракаць. 

Да сустрэчы Новага года рыхтуюцца дзеці разам з дарослымі і ў нашым дзіцячым садку. На кожным акенцы нашага садка з'явілася прыгожая кампазіцыя-выцінанка. Тут вясёлы Дзед Мароз са Снягуркаю, а побач з імі скачуць вясёлыя зайкі, стаяць заснежаны бярозкі, лётаюць прыгажуні сняжынкі. На галінках сядзяць задуменныя совы і ахоўваюць хатку на курыных ножках, а вышэй, у небе, ляціць самалёт, які частуе усіх цукеркамі. Тут жа чакае наступлення свайго года прыгожы пеўнік.

  Створанае сваімі рукамі хараство прынясло ў наш дзіцячы сад святочны настрой.