20.01.2017 г. на базе яслей-сада прайшло вучэбна-метадычнае аб'яднанне выхавацеляў старэйшых груп устаноў дашкольнай адукацыі Ганцавіцкага раёна на тэму "Выхаванне культуры паводзін і сяброўскіх пачуццяў у дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту". Для ўдзельнікаў семінара выхавацелем Рулінскай Святланай Рыгораўнай разам з выхаванцамі старэйшай групы быў праведзены інтэгрыраваны занятак "Урок дабра ў школе Беласнежкі".На занятаку былі выкарыстаны такія метады, як: разгляд ілюстраваных малюнкаў, чытанне мастацкай літаратуры і гутарка па прачытаным, дзіцячае эксперыментаванне, лепка, праз якія у дзяцей сфарміраваліся паняцці аб дружбе, узаемадапамозе, міласэрднасці, удзячнасці і дабрыні. Занятак праходзіў у гульнявой форме, на ім была створана атмасфера цяпла, любові, сяброўскіх узаемаадносін. Затым удзельнікі семінара прааналізавалі ўбачанае і падзяліліся сваім вопытам па гэтай тэме.







