"Калейдаскоп веснавых свят" - менавіта так называлася свята, якое прайшло ў нашым садку. Усе радаваліся Вясне, якая прыйшла да дзяцей с птушкамі, кветкамі і яркім святочным каляндаром. Дзеці разам з Вясной вадзілі карагоды, адгадвалі загадкі, спявалі заклічкі. Вельмі спадабалася дзецям гульня "Буслік" і "Вярбінка". Выхаванцы пакідалі залу ў добрым прыўзнятым настроі. Такія святы далучаюць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры і да народных традыцый.













