Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.05.2022

Бацькоўскі сход у старэйшай групе

  17 мая ў старэйшай групе нашай дашкольнай установы адбыўся бацькоўскі сход "Нашы поспехі за год", у ходзе якога выхавальнікі групы распавялі пра вынікі навучальнага года, а таксама аб поспехах і дасягненнях дзяцей за год.  Бацькам былі прапанаваны анкеты, у якіх яны выказвалі сваё стаўленне да працы выхавальнікаў групы і установы дашкольнай адукацыі.

   Далей для бацькоў выступіла Барсукевіч Антаніна Уладзіміраўна (загадчык), яна пазначыла перспектывы працы на летні перыяд.     

   Сход прайшоў ў цёплай абстаноўцы. Усе ўдзельнікі бацькоўскага сходу засталіся задаволеныя ад зносін.