Разделы сайта

Главная

Беларуская хатка

  Вялікае значэнне фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці надаецца ў нашым дзiцячым садзе. Тут створаны ўмовы, неабходныя для развіцця ў дзяцей пазнавальнай цікавасці  да сваёй этнічнай прыналежнасці, уяўленняў пра сябе, як частку беларусскага грамадства. 

   На думку педагогаў  дзіцячага сада, выхаванне новага падрастаючага пакалення немагчыма без выкарыстання педагагічнага вопыту продкаў.  З мэтай развіцця ў дашкольнікаў цікавасці да нацыянальнай культуры, пашырэння ўяўленняў пра абрады і звычаі беларусаў, фарміравання пачуцця гонару за багатае культурнае наследдзе нашага народа у нашай дашкольнай установе быў створаны міні-музей “Беларуская хатка”.

    У міні-музеі праводзяцца  заняткі па патрыятычнаму выхаванню дашкольнікаў, а таксама тут праводзяцца розныя выставы, прысвечаныя розным беларускім святам. 

  Дзецям дазваляецца памераць лапці, “узбіць” масла ў маслабойцы, разгледзець зблізу вышыты рушнік . Тады яны адчуваюць сябе прычаснымі да працэсу і пачынаюць цікавіцца гісторыяй з’яўлення экспаната, лягчэй засвойваюць матэрыял. 

   Толькі той, хто любіць, шануе і паважае назапашанае і захаванае папярэднім пакаленнем, можа любіць радзіму, пазнаваць  яе, стаць сапраўдным патрыётам.