Разделы сайта

Главная

Архив новостей

27.05.2022

Выпускны баль "Падарожжа ў музей незвычайных рэчаў"

   Выпускны баль у дзіцячым садзе - гэта самае кранальнае, самае незабыўнае свята. Слова "выпускны баль" ва ўсіх без выключэння выклікае пэўныя асацыяцыі. Гэта расстанне, сум, добрыя пажаданні.  І гэтае свята павінна застацца ў памяці выпускнікоў назаўсёды.

    27 мая  5 дашкольнікаў - выпускнікоў нашага  дзіцячага садка  развіталіся з роднымі сценамі, у якіх правялі вясёлае і бесклапотнае жыццё 4 гады!

У гэты дзень выпускнікі і выхавальнікі падрыхтавалі цудоўнае свята - добрае, душэўнае, з яркім упрыгожваннем, выдатнай музыкай, чараўніцтвам і цудамі, кветкамі і шчаслівымі тварамі  дзяўчынак і хлапчукоў, а гэтак жа іх бацькоў.

Дзяцей запрасілі наведаць "Музей незвычайных рэчаў", дзе знаходзяцца экспанаты, якія збіраліся на працягу тых гадоў, пакуль дзеці хадзілі ў дзіцячы сад.

Дашкольнікі - выпускнікі спявалі песні, танцавалі, чыталі вершы, удзельнічалі ў тэатральных сцэнках і музычных нумарах з пустышкай, насоўкай, шклянкай "слёз",  "малочным зубам",  падушкай і любімымі цацкамі.

Прыйшлі павіншаваць выпускнікоў і дзеці малодшай групы з пажаданнямі.

Ні адно свята не абыходзіцца без падарункаў. І першы ў жыцці дзяцей выпускны  не стаў выключэннем. Памятныя дыпломы, падарункі ўручаны і прынеслі дзецям  шмат станоўчых эмоцый.

Шкада, што мы развітваемся са сваімі любімымі выхаванцамі, але дзверы нашага дзіцячага сада заўсёды адкрыты для вас!

Наперадзе школа - школьныя радасці, школьныя таварышы, перапынкі, званкі і пропісы з букварамі. Першыя цяжкасці, адказы ля дошкі, ацэнкі і хатнія заданні. Наперадзе чакае яшчэ шмат новага, цікавага, захапляльнага, але гэтае свята нашы дзеці запомняць на ўсё жыццё! Апошняе свята дашкольнага дзяцінства.