Разделы сайта

Главная

Архив новостей

16.03.2023

Адзіны дзень ведаў Правілаў дарожнага руху пад дэвізам: "У зоне ўвагі дзеці-пасажыры"

   У мэтах прафілактыкі і папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму з удзелам дзяцей - пасажыраў 16 сакавіка ў нашай дашкольнай установе адукацыі быў праведзены Адзіны дзень ведаў Правілаў дарожнага руху пад дэвізам: "У зоне ўвагі дзеці-пасажыры!».

   У гэты дзень выхавальнікі пазнаёмілі выхаванцаў з галоўнымі Правіламі для пасажыраў, распавялі, што садзіцца ў легкавы аўтамабіль можна толькі з тратуара або абочыны. Звярнулі ўвагу на тое, што важна прышпільвацца рамянямі бяспекі не толькі вадзіцелю, але і пасажырам, якія знаходзяцца на заднім сядзенні. Акрамя гэта выхаванцы ўзгадалі і правілы пераходжання праз вуліцу, замацавалі веды аб дарожных знаках.

  Для дзяцей старэйшай групы быў прадэманстраваны відэаўрок па правілах паводзін у грамадскім транспарце, замацаваны асноўныя правілы для пасажыраў.

   У малодшай групе выхавальнік прапанавала разгледзець дзецям альбом  "Дарожныя знакі" і правяла з імі пазнавальную гутарку  "Знак святлафора", а як вынік - дзеці самі вырабілі святлафоры з паперы.

 Атрыманыя веды дзеці замацавалі ў дыдактычных гульнях і размалёўванні малюнкаў па тэме.

    На працягу дня педагогі імкнуліся данесці да кожнага дзіцяці, што любы ўдзельнік дарожнага руху, і дарослы, і дзіця, абавязаны выконваць устаноўленыя правілы бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах. Спадзяёмся, што гэты тэматычны дзень па бяспецы прайшоў эфектыўна.