Разделы сайта

Главная

Архив новостей

07.04.2023

Тыдзень Здаровага Ладу Жыцця

      У нашым дзіцячым садзе з 3 па 7 красавіка прайшоў  "Тыдзень Здаровага Ладу Жыцця", накіраваны на ўмацаванне здароўя дзяцей, развіццё рухальнай культуры, фарміраванне ў дзяцей уяўленняў аб здаровым ладзе жыцця.

  У штодзённых зносінах з выхаванцамі былі праведзены гутаркі: "Аб здаровым ладзе жыцця", "Еж па больш вітамінаў, будзеш ты заўсёды здаровы!", "Як акуратнасць дапамагае ў жыцці", "Карысныя і шкодныя прадукты", "Калі ты захварэў", "Я і дома і ў садзе з фізкультурай сябрую".

   Таксама была арганізавана выстава дзіцячых работ "Спорт і я - добрыя сябры!»

  "Дзень чысцюль" прайшоў пад дэвізам "Ад простай вады і мыла ў мікробаў растае сіла".  У гэты дзень нават не было неабходнасці нагадваць дзецям мыць рукі з мылам пасля прагулкі, перад ежай - гэта яны рабілі самі, выхоўваючы ў сабе гэтую карысную звычку. Дзеці замацавалі веды аб здаровай ежы. Не сакрэт, што зеляніна і салаты не ўсім дзецям да спадобы. Але зеляніна вырашчаная сваімі рукамі - зусім іншая справа. Дзеці з задавальненнем дадавалі ў суп і салат зялёны лук. 

 Дзеці таксама гулялі ў сюжэтна-ролевыя гульні: «Бальніца», «Сям'я». Развучвалі прыказкі і прымаўкі па тэме «Здароў'е», разгадвалі загадкі, чыталі мастацкую літаратуру.

  Завяршыўся Тыдзень вясёлымі эстафетамі.