Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.03.2024

Акцыя "Сеў у машыну, прышпіліся!"

У нашай установе прайшоў тыдзень ведаў Правіл дарожнага руху.

Навучанне правілам дарожнага руху ў дзіцячым садзе - гэта важна.

Акцыя пад назвай "Сеў у машыну, прышпіліся!" арганізавана з мэтай павышэння ўзроўню бяспекі на дарогах і прымянення рамянёў бяспекі.

З дзецьмі праведзена гутарка “Прышпіліся ў аўтамабілі”, практычны занятак “Мы едзем, едзем, едзем”, гульня «Прышпіліся правільна".

Дзеці нагадалі дарослым аб неабходнасці выкарыстання рамянёў бяспекі, аўтакрэсел, якія ўтрымліваюць дзіця пры паездках на машынах, а таксама ўручылі вадзіцелям буклеты «Каб пазбегнуць бяды, з аўтакрэслам ты вадзі!»