Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.04.2022

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

 З надыходам цёплых вясновых дзён, на вуліцах усё часцей можна сустрэць веласіпедыстаў. Двухколавы від транспарту становіцца ўсё больш папулярным. Шмат сярод удзельнікаў дарожнага руху і юных веласіпедыстаў. Вельмі часта маленькія веласіпедысты становяцца ўдзельнікамі аварый і траўміруюцца. Каб бяспечна кіраваць роварам, неабходна ведаць і выразна выконваць правілы дарожнага руху, а чым раней гэтыя правілы пачынаюць вывучаць - тым лепш.

    У сувязі з гэтым, 21 красавіка ў нашай дашкольнай установе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху прайшоў пад дэвізам "У зоне ўвагі ДАІ - двухколавы транспарт".

 З мэтай прафілактыкі і папярэджання дарожна - транспартнага траўматызму юных веласіпедыстаў у групах з выхаванцамі праведзены наступныя мерапрыемствы:

- тэматычны занятак "Ровар - мой двухколавы сябар" (старэйшая група), у ходзе якога дзеці пазнаёміліся з гісторыяй вынаходніцтва ровара, яго прыладай і правіламі бяспечнага руху для веласіпедыстаў;

пазнавальныя гутаркі: "Дарожныя знакі для веласіпедыстаў" (старэйшая група),"Па дарозе я лячу і педалямі кручу "(малодшая група), "Правілы бяспечнай язды на ровары" (1 клас);

- гульня-віктарына "Дарожная азбука" (1 клас);

- разгляданне альбома "Гісторыя ўзнікнення сучаснага ровара" (1 клас);

- дыдактычныя ігры: "Ведай і выконвай" (1 клас),  "Што лішняе?"(малодшая група),  "Адгадай знак" (старэйшая група);

- прагляд мультфільма "Урокі цётачкі Савы. Бяспечная язда на ровары і самакаце".

   У гэты дзень дзеці засвоілі шмат карыснай інфармацыі аб правілах бяспечнага кіравання ровара, а гэтак жа паказалі свае ўменні кіраваць транспартным сродкам (роварам і самакатам): ездзіць па прамой, разгортвацца, умела спраўляцца з перашкодамі. Дзеці атрымалі масу станоўчых эмоцый і добрага настрою.