Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.05.2022

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху "Бяспечнае лета"

19 мая 2022 года на тэрыторыі Брэсцкай вобласці праходзіць Адзіны дзень ведаў правілаў дарожнага руху пад дэвізам: "Бяспечнае лета!». Яго  асноўная мэта - прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і прывіццё дзецям навыкаў выканання правілаў дарожнага руху падчас  летніх канікул.

У рамках правядзення Адзінага дня ведаў правілаў дарожнага руху у гэты дзень педагогі нашай установы адукацыі  далучыліся да правядзення мерапрыемстваў па прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў і выхавання культуры бяспекі на дарозе падчас летніх канікул.

  З выхаванцамі былі праведзены розныя мерапрыемствы:

- гутаркі: "Ці можна гуляць на дарозе?", "Бяспечныя паводзіны на вуліцы" (малодшая група), "Аб правілах пераходу праезнай часткі і правілах паводзін на вуліцы паблізу дарогі" (старэйшая група);

 - на прагулцы: рашэнне праблемных сітуацый "Я іду па дарозе....", "Што можа здарыцца калі на вуліцах знікнуць святлафоры і дарожныя знакі?" (старэйшая група);

- сюжэтна-ролевая гульня "Мы-удзельнікі дарожнага руху" (дзеці старэйшай і малодшай групы);

- дыдактычныя гульні: "Правілы бяспекі" (малодшая група), "Дарожная азбука" (старэйшая група);

- прагляд мультыплікацыйных фільмаў па дарожнай бяспекі;

   Для бацькоў былі падрыхтаваны памяткі "Правілы бяспечных паводзін на вуліцы і дарозе ў перыяд летніх канікул (для веласіпедыстаў, скутарыстаў, матацыклістаў, пешаходаў і пасажыраў)".