Разделы сайта

Главная

Архив новостей

01.07.2022

Дзень Незалежнасті

 Рэспубліка Беларусь 3 ліпеня адзначае Дзень Незалежнасці - гэта не толькі галоўнае дзяржаўнае свята, сімвал нацыянальнага гонару, але і даніна гераізму і мужнасці беларусаў.

Напярэдадні свята ў нашай установе дашкольнай адукацыі прайшлі тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

З выхаванцамі была праведзена гутарка, у ходзе якой ім распавялі пра вялікі подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пазнаёмілі са зброяй, якую выкарыстоўвалі нашы салдаты ў гады вайны, якая дазволіла наблізіць доўгачаканы Дзень Перамогі.

Таксама была здзейснена экскурсія да помніка землякам "Ніхто не забыты" і брацкай магілы, дзе дзеці  ўсклалі кветкі,  аддаўшы даніну павагі ўсім салдатам, якія не вярнуліся з вайны, усім, хто загінуў у баях і не дажыў да сённяшняга дня.

Арганізаваныя мерапрыемствы яшчэ раз паказалі не толькі дзецям, але і дарослым, што дзень 3 ліпеня – гэта сімвал адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў, павагі традыцый. Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі.