Разделы сайта

Главная

Архив новостей

13.07.2022

Сюжэтна - ролевая гульня "Бальніца"

Выхаванцы нашага садка вельмі любяць гуляць у сюжэтна-ролевыя гульні. Адна з самых любімых гульняў дзяцей – «Бальніца».

     Асабліва ім падабаецца лячыць сваіх лялек. Звязана гэта з тым, што кожнае дзіця хоць раз ужо хварэла і яму даводзілася прымаць лекі. Дзеці самі дамаўляюцца хто кім будзе: лекар, медсястра і пацыенты. Дзеці выконваюць адпаведныя працоўныя дзеянні: лекар слухае пацыента, прызначае працэдуры, медсястра ўсё запісвае ў карту. Выхавальнік дзецям падказвае і дапамагае падчас гульні.

    "Калі захварэла вуха, калі ў горле стала суха, не хвалюйся і не плач - бо табе дапаможа ўрач".