Пасля сустрэчы Новага года, наступіў вясёлы час святочных калядак. У гэтыя дні ходзяць адзін да аднаго ў госці віншуюць з Калядамі і спяваюць калядныя песні.
Вось і мы разам з нашымі дзецьмі не засталіся абыякавымі. З мэтай знаёмства дзяцей з народнымі традыцыямі і культурай мы выступілі ў ролі калядоўшчыкаў. Мы наведалі Чудзінскі сельскі дом культуры, Чудзінскую сярэднюю школу, Чудзінскі сельскі выканкам, магазін, каб павіншаваць усіх са святам. Дзеці распавядалі вершы і спявалі калядкі, жадаючы здароўя і дабрабыту, за што атрымалі салодкі пачастунак.
Мы разам з дзецьмі з задавальненем акунуліся ў атмасферу свята і весялосці.
Велізарную радасць адчуваеш бачачы шчаслівыя твары дзяцей, разумеючы што свята атрымаўся!