Разделы сайта

Главная

Архив новостей

06.05.2023

ВАЕННА-ПАТРЫЯТЫЧНАЯ КВЭСТ-ГУЛЬНЯ "РАЗВЕДЧЫКІ"

  Напярэдадні Дня Перамогі ў дзіцячым садзе для выхаванцаў была арганізавана ваенна-патрыятычная квэст-гульня Разведчыкі".

   У працэсе гульні дзеці развівалі фізічныя якасці: цягавітасць, сілу, каардынацыю рухаў, трапнасць, арыентоўку ў прасторы; выхоўвалі ў сабе самастойнасць і дысцыпліну, узаемадапамогу, сяброўства, пачуццё патрыятызму; замацоўвалі веды і ўяўленні пра вайну, пра абаронцаў Радзімы.

   Спачатку ўсе ўдзельнікі сабраліся на пабудову ў штабе, дзе атрымалі заданне - знайсці сцяг нашай краіны, але для гэтага трэба было зарыентавацца па карце, дзе быў паказаны маршрут з заданнямі. Дзеці пабывалі ў ролі Сапёраў, ім неабходна было знайсці міны і размініраваць, праходзілі ўчастак балоцістай мясцовасці, пераскокваючы «з купіны на купіну», пераадольваючы ўчастак буралому каля балота, пралезці праз тунэль і прапаўзці праз сетку. Усіх параненых дастаўлялі ў шпіталь. Санітары аказвалі першую медыцынскую дапамогу, рабілі перавязку параненым. Па паказаным маршруце дзеці рухаліся да месца, дзе схаваны сцяг!

   Сцяг знойдзены і вернуты ў штаб! За доблесную службу дзеці былі ўзнагароджаны медалямі "За адвагу". На прывале, дзеці адгадвалі загадкі, спявалі ваенна-патрыятычныя песні.