Разделы сайта

Главная

Архив новостей

15.05.2023

Дзень сям'і

 15 мая адзначаецца адно з самых светлых і радасных святаў - Міжнародны дзень сям'і👪.

Сям'я, у якой мы нараджаемся або якую ствараем самі разам з каханым чалавекам, – гэта самая галоўная складнік нашага жыцця. Бо ўсе мы імкнемся да любові і вернасці, да падтрымкі і хатняй утульнасці. Што можа быць важней у жыцці кожнага чалавека, чым яго самыя родныя і блізкія людзі!

У рамках святкавання Міжнароднага дня сям'і 15 мая ў ДУА "Дзіцячы сад аг.Чудзін"  праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце.

Загадкі пра сям'ю, чытанне мастацкай літаратуры, гутарка "Сям'я важная, сям'я патрэбна", дыдактычная гульня "Знайдзі сваю сям'ю", сюжэтна-ролевая гульня "Дачкі-маці" - усё гэта спрыяла выхаванню ў дзяцей каштоўнасных адносін да сям'і.

У старэйшай групе была арганізавана фотавыстава "Мая сям'я". Дзеці з задавальненнем разглядалі сямейныя фотаздымкі, распавядалі па іх пра сваіх родных і блізкіх.

Сям'я - гэта самае ўтульнае і цёплае, што ёсць у чалавека. А як прыемныя сямейныя чаявання за прыгожа накрытым сталом.