Разделы сайта

Главная

Архив новостей

26.05.2023

Выпускны баль

Сёння ў нашым дзіцячым садзе прайшоў выпускны баль. 

  Выпускны баль у дзіцячым садзе - гэта самы кранальны, самы незабыўны з усіх святаў. Слова "Выпускны баль" ва ўсіх без выключэння выклікае пэўныя асацыяцыі. Гэта растанне, сум, добрыя пажаданні.

   Пачалося свята з урачыстага выхаду выпускнікоў. Дзеці неяк адразу пасталелі: прыгожыя і прыбраныя дзяўчынкі, падцягнутыя і стыльныя хлопчыкі - яны адразу сталі падобныя на школьнікаў.

  На працягу ўсяго свята дзеці паказвалі свае веды і ўменні, якія набылі за 4 гады ў дзіцячым садзе. Захоплена чыталі вершы, весела і радасна спявалі песні, выконвалі танцавальныя кампазіцыі. Павіншаваць выпускнікоў прыходзіла Чараўніца, якая праэкзаменавала будучых першакласнікаў  і  пакінула у падарунак Зоркі Мары, Працавітасці, Упэўненасці, Узаемадапамогі, Дружбы, Удачы, Весялосці.   

 Загадчык дзіцячага сада ўручыла выпускнікам Дыпломы аб заканчэнні дзіцячага сада і  пажадала ім добрага шляху, паспяховай вучобы і, вядома ж, не забываць родны дзіцячы сад!

 Бацькі таксама выказалі словы падзякі выхавальнікам, адміністрацыі і ўсім работнікам дзіцячага садка.

                               У добры шлях, будучыя першаклашкі!