Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.09.2023

Спартыўнае мерапрыемства "Я, ты, ён, яна - разам дружная сям'я"

17 верасня ў Беларусі адзначаюць Дзень народнага адзінства.

Гэты дзень займае асаблівае месца сярод дзяржаўных святаў сучаснай Беларусі. Дзень народнага адзінства - гэта свята, якое дзеці павінны ведаць з ранняга ўзросту. Сучасны Дзень народнага адзінства - свята, якое заклікае людзей успомніць найважнейшыя гістарычныя падзеі. Бо толькі разам, рухаючыся ў адным кірунку, можна справіцца з цяжкасцямі і пераадолець перашкоды.

На пярэдадні святкавання Дня народнага адзінства ў нашай дашкольнай установе  прайшло спартыўнае мерапрыемства "Я, ты, ён, яна - разам дружная сям'я". Дзеці  ахвотна прымалі ўдзел у эстафетах,  спаборнічая ў спрыту, сіле, хуткасці, выяўляючы знаходлівасць і кемлівасць.