Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.09.2023

Музычнае свята "Мы дружбаю сваёй моцныя і Радзімай сваёй ганарымся!"

14 верасня у ДУА "Дзіцячы сад аг. Чудзін" для выхаванцаў старэйшай групы і 1 класа арганізавана святочнае музычнае мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства "Мы дружбаю сваёй моцныя і Радзімай сваёй ганарымся!".

Мэтай мерапрыемства з'яўлялася фарміраванне гонару і павагі да Радзімы, усведамленне сябе грамадзянінам Рэспублікі Беларусь; выхаванне пачуцця патрыятызму.

Свята пачалося з выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. У ходзе мерапрыемства дзеці з вялікім задавальненнем спявалі песні, чыталі вершы аб родным краі, адгадвалі загадкі, гулялі ў беларускія народныя гульні.

Шанаваць і паважаць незалежнасць краіны, быць патрыётамі, памятаць пра подзвіг нашага народа - усе гэтыя якасці трэба выхоўваць у дзяцей з дашкольнага ўзросту. Хай у нашым жыцці кожны дзень будзе напоўнены радасцю і душэўным цяплом, а над галавой заўсёды будзе чыстае мірнае неба!