Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.09.2023

Адзіны дзень бяспекі

21 верасня 2023 года ў Беларусі праходзіць Адзіны дзень бяспекі, у задачы якога ўваходзіць прафілактыка надзвычайных сітуацый, навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў і іншых надзвычайных сітуацый.

  У рамках Адзінага дня бяспекі ў нашай установе дашкольнай адукацыі прайшлі мэтанакіраваныя прафілактычныя мера-прыемствы па фарміраванні культуры бяспечнай жыцця-дзейнасці. Педагогі расказалі дзецям, да чаго можа прывесці свавольства з агнём, нагадалі аб правілах пажарнай бяспекі, замацавалі правілы ў дыдактычных гульнях.

 Таксама для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту быў арганізаваны прагляд відэаролікаў, мультыплікацыйных фільмаў, створаных МНС Беларусі з серыі «Чароўная кніга МНС».

У перыяд правядзення «Адзінага дня бяспекі» выхаванцы змаглі замацаваць асноўныя правілы бяспечных паводзін, якія, безумоўна, спатрэбяцца ім у далейшым жыцці. Бо бяспека дзяцей шмат у чым залежыць і ад іх саміх, ад іх ведаў і ўмення паводзіць сябе ў крытычнай сітуацыі.