Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.09.2023

Экалагічная акцыя "Дзень без аўтамабіля"

  22 верасня ў нашай установе прайшоў тэматычны дзень, прысвечаны экалагічнай акцыі "Дзень без аўтамабіля". Мэта - прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем залішняй колькасці аўтамабільнага транспарту і забруджвання паветра ў гарадах.

  У гэты дзень усе супрацоўнікі дзіцячага садка і бацькі былі праінфармаваныя аб маючай адбыцца акцыі і закліканы "адмовіцца ад аўтамабіля" ў гэты дзень.

  У групах былі праведзены тэматычныя гутаркі па тэмах "Экатранспарт – што гэта такое?", "Паветра чысцей без аўтамабіля", "Мой сябар - ровар і самакат».

  Дзеці разам з выхавацелямі дашкольнай адукацыі пагулялі ў рухомыя гульні "Я веласіпедыст!", "Я пешаход!", у дыдактычныя гульні, разглядалі ілюстрацыі аўтамабіляў, спартыўнага транспарту: ровара, самоката, гіраскутара.

   Таксама ў межах гэтай акцыі бацькам уручаліся лістоўкі з заклікам адмовіцца ад аўтамабіля хоць бы на адзін дзень.

 Усе гэтыя дзеянні закліканы звярнуць увагу грамадскасці на экалагічныя праблемы, уключаючы якасць атмасфернага паветра.