Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.12.2023

Тыдзень ведаў Правіл дарожнага руху

   З 18 па 22 снежня ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшоў Тыдзень ведаў правілаў дарожнага руху.

  На працягу ўсяго гэтага перыяду мы імкнуліся данесці да кожнага дзіцяці, што кожны ўдзельнік дарожнага руху, і дарослы, і дзіця, абавязаны выконваць устаноўленыя правілы, а таксама фармавалі ў дзяцей неабходныя ўяўленні, уменні і навыкі бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах.

  У працы з дашкольнікамі выкарыстоўваліся "дарожныя" казкі, віктарыны, гульні, эстафеты, прысвечаныя бяспецы дарожнага рух. Дзеці разглядалі ілюстрацыі з дарожнымі сітуацыямі на вуліцы, плакат "Дарожная азбука" па ПДР і небяспечныя сітуацыі, якія пагражаюць здароўю і бяспецы дзіцяці. Адгадвалі загадкі і чыталі мастацкую літаратуру.

  На працягу тыдня было прагледжана шмат мультфільмаў па ПДР. Дзеці з задавальненнем гулялі ў рухомыя і дыдактычныя гульні.

 Для бацькоў размешчана інфармацыя па прафілактыцы дзіцячага траўматызму на дарогах, аб неабходнасці абазначэння сябе і сваіх дзяцей флікерамі, выкарыстання рамянёў бяспекі і ўтрымлівальных прылад пры перавозцы дзяцей у аўтамабіль.

  Толькі ў цесным супрацоўніцтве ўстановы адукацыі і сям'і мы зможам выпрацаваць у дзяцей цвёрдыя навыкі бяспечных і культурных паводзін на вуліцах і дарогах, у грамадскім і асабістым транспарце.