Разделы сайта

Главная

Архив новостей

23.02.2024

Дзень абаронцы Айчыны

Свята 23 лютага – добрая падстава для выхавання ў дашкольнікаў пачуцця прыналежнасці да лепшым традыцыям сваёй Радзімы, фарміравання ў дзяцей гонару за слаўных абаронцаў Айчыны, якія стаяць на варце міру і спакою. 

22 лютага ў нашым дзіцячым садзе прайшло  свята, прысвечанае Дню абаронцы Айчыны. 

 Дзеці з запалам удзельнічалі ў спартыўных конкурсах, праяўлялі кемлівасць, хуткасць, спрыт. Цікава падабраныя конкурсы не пакінулі абыякавымі ні самых сарамлівых дзетак, ні самых актыўных заўзятараў.

   Дарагія мужчыны, таты, дзядулі, яшчэ раз ад усёй душы віншуем са святам! Жадаем моцнага здароўя, бадзёрасці духу, добрага настрою і любові блізкіх!